Bible

Power Up

Your Services with User-Friendly Software

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Song of Solomon 5

:
Belarusian - ББЧ
1 «Хай увойдзе ўлюбёны мой у сад свой і хай пакаштуе найлепшыя плады яго». «Увайшоў я у сад мой, сястра мая, нявеста; збіраў міру маю з пахамі маімі, спажываў соты з мёдам, піў віно з малаком маім. Ежце, сябры, і піце, і насычайцеся, найдаражэйшыя!»
2 «Я сплю, а сэрца маё чувае, [вось,] голас майго ўлюбёнага, які стукае: “Адчыні мне, сястра мая, сяброўка мая, галубка мая, беззаганная мая, бо галава мая ўся ў расе, кучары мае у кроплях начных!”
3 Сукню маю скінула з сябе, як жа зноў мне надзяваць яе? Памыла ногі мае, як жа зноў брудзіць іх?
4 Улюбёны мой працягнуў руку сваю праз дзірку дзвярах], і задрыжэла імгненна нутро маё.
5 Устала, каб адчыніць міламу майму; з рук маіх капала міра, а пальцы мае поўныя міры найкаштоўнейшай над ручкаю засаўкі.
6 Адчыніла ўлюбёнаму майму, але ён павярнуўся і сышоў. Душа мая абамлела, калі ён адышоў. Шукала і не знайшла яго, гукала і не адазваўся ён мне.
7 Напаткалі мяне вартаўнікі, якія абыходзяць кругом горад; збілі мяне і пакалечылі мяне, здзёрлі плашч мой з мяне вартаўнікі муроў.
8 Заклінаю вас, дочкі Ерузаліма: “Калі спаткаеце ўлюбёнага майго, што скажаце вы яму?” “Што знемаглася ад кахання”».
9 «Што ёсць у мілага твайго ў параўнанні з іншымі, о найпрыгажэйшая з жанчын? Што ёсць у мілага твайго ў параўнанні з іншымі, што так нас заклінаеш?»
10 «Мой любы белы ды румяны, вылучаецца сярод тысяч.
11 Галава яго найчысцейшае золата, кучары яго як галіны пальмаў, чорныя, як крук.
12 Вочы яго як галубы над струменем водаў, што, памытыя ў малацэ, над струменем паўнаводным сядаюць.
13 Шчокі яго як кветнікі водараў, грудкі пахаў паблізу раўнюткіх ручаёў; вусны яго лілеі, з якіх сцякае найлепшая міра.
14 Рукі яго вальцы залатыя, поўныя гіяцынтаў; жывот яго разьба з косці слановай, што выкладзена сапфірамі.
15 Ногі яго мармуровыя калоны, якія пастаўлены на залатых падножжах; выгляд яго падобны да Лібана, узнёслы, нібы кедры.
16 Вусны яго салодкія, і ўвесь ён прывабны. Такі вось улюбёны мой, і такі вось сябар мой, дочкі Ерузаліма».